
Просмотр документов (23 всего)
Сортировать по:
-
План работы даведачна-бібліяграфічнага аддзела Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна на 1946 г.
Дакумент утрымлівае тэмы планавага задання аддзела (камплектаванне даведачнай літаратурай, абслугоўванне чытачоў даведкамі і інш.), а таксама выканаўцаў, аб'ём работы. Акрамя таго, у плане пазначана заўвага. -
Распараджэнне па Дзяржаўнай бібліятэцы БССР ім. У.І.Леніна аб арганізацыі працоўнай групы па вывучэнні праекта бібліятэчнай класіфікацыі
У распараджэнні ўказваецца на неабходнасць вывучэння праекта "Бібліятэчнай класіфікацыі Усесаюзнай Бібліятэкі імя У.І. Леніна" групай супрацоўнікаў з Дзяржаўнай бібліятэкі БССР ім. У.І. Леніна з мэтай яго далейшага прымянення. Дакумент утрымлівае спіс супрацоўнікаў, якія павінны быць уключаны ў склад групы, па аддзелах. -
Загад № 67 па Народнаму камісарыяту асветы БССР
У загадзе змешчана інфармацыя аб неабходнасці стварэння сталай камісіі, мэта якой - вызваленне фондаў бібліятэк ад устарэлай літаратуры. Акрамя таго, дакумент утрымлівае склад камісіі, а таксама загады аб неабходнасці стварэння інструкцыі і некаторыя іншыя арганізацыйныя пытанні. -
Загад № 48 па Дзяржаўнай бібліятэцы і Бібліяграфічным інстытуце БССР імя У.І. Леніна
У загадзе змешчана інфармацыя аб неабходнасці арганізацыі кніжнай выставы, прысвечанай 15 угодкам вызвалення БССР ад белапольскай акупацыі, а таксама прымеркаванай да дня ўзнагароды БССР ордэнам Леніна. -
Загад № 40 па Дзяржаўнай бібліятэцы і Бібліяграфічным інстытуце БССР імя У.І. Леніна
У загадзе акцэнтуецца ўвага на неабходнасці арганізацыі кароткатэрміновага семінару па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў, якія не маюць спецыяльнай бібліятэчнай адукацыі. -
Загад па Дзяржаўнай бібліятэцы і Бібліяграфічным інстытуце БССР імя У.І. Леніна
У загадзе акцэнтуецца ўвага на неабходнасці ліквідацыі чэргаў і паляпшэнні абслугоўвання чытачоў у цэнтральнай чытальні. Прапануецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на вырашэнне існуючай праблемы. -
Загад № 17 па Дзяржаўнай бібліятэцы і Бібліяграфічным інстытуце БССР імя У.І. Леніна
У загадзе закранаецца праблема парушэння працоўнай дысцыпліны супрацоўнікамі бібліятэкі і прапануюцца шляхі яе вырашэння. Сярод іншага, загад абавязвае ўвесці індывідуальныя карткі для ўліку працы супрацоўнікаў. -
Загад № 48 па Дзяржаўнай бібліятэцы і Бібліяграфічным інстытуце БССР імя Леніна
У загадзе, які не падлягаў агалошванню, падымаецца пытанне неабходнасці стварэння асобнага сектара, у якім захоўваліся б матэрыялы "контррэвалюцыйнага характару" і доступ да якога быў бы абмежаваны.Метки Ашаровіч, Бібіла, Іофе, Ліберман, Люкімаў, Мількевіч, Несцераў, Ругінштэйн, Сіманоўскі, Фрышман -
Загад № 16 па Дзяржаўнай бібліятэцы і Бібліяграфічным інстытуце БССР імя У.І. Леніна
У загадзе асвятляецца пытанне неабходнасці працаўнікам бібліятэкі распісвацца ў кантрольным лісце аб яўцы на работу. -
Пастанова Савета Народных Камісараў "Аб рабоце Дзяржаўнай бібліятэкі БССР ім. Леніна і Бібліяграфічнага інстытута"
Дакумент утрымлівае меры па ўдасканаленню работы Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І.Леніна і Бібіліяграфічнага інстытута.