Просмотр документов (3 всего)
Сортировать по:
-
Умовы Усебеларускага конкурсу на лепшую прафсаюзную бібліятэку
У дакуменце паведамляецца, што на падставе пастановы Сакратарыяту ЦСПСБ з мэтай узмацнення ролі кнігі ў сацбудаўніцтве Культурны сектар ЦСПСБ абвяшчае конкурс на лепшую прафсаюзную бібліятэку. Дакумент утрымлівае ўмовы ўдзелу, інфармацыю аб узнагародах пераможцам, складзе журы і інш. -
Прыкладны план работы бібліятэк на 3 месяцы з 01.02.1932 па 01.05.1932
План складаецца з трох частак. У першай (пад назвай "Унутраная работа бібліятэк") асвятляецца спецыфіка камплектавання фонду бібліятэк; выказваецца прапанова аб стварэнні камісіі па праверцы ідэалагічнага складу кніг і г. д. Другая частка ("Работа на абанента") прысвечана працы з чытачом. У ёй пералічваецца шэраг мерапрыемстваў на базе бібліятэк, накіраваных на ліквідацыю непісьменнасці сярод насельніцтва; выказваюцца прапановы аб стварэнні кніжных гурткоў, супрацоўніцтве з навуковымі арганізацыямі; пералічваюцца шляхі вырашэння праблемы запазычанасці чытачамі кніг і інш. У заключнай частцы ("Масавая работа бібліятэк") акцэнтуецца ўвага на неабходнасці арганізацыі тэматычных выстаў, гутарак, лекцый і да т. п. -
Загад № 48 па Дзяржаўнай бібліятэцы і Бібліяграфічным інстытуце БССР імя Леніна
У загадзе, які не падлягаў агалошванню, падымаецца пытанне неабходнасці стварэння асобнага сектара, у якім захоўваліся б матэрыялы "контррэвалюцыйнага характару" і доступ да якога быў бы абмежаваны.Метки Ашаровіч, Бібіла, Іофе, Ліберман, Люкімаў, Мількевіч, Несцераў, Ругінштэйн, Сіманоўскі, Фрышман
