Дакумент утрымлівае змест работы аддзела: камплектаванне даведачнай літаратурай, работа з каталогамі, складанне рэкамендацыйных спісаў літаратуры для масавых бібліятэк і інш.
Рукапісны дакумент утрымлівае тэматыку плана работы даведачна-бібліяграфічнага аддзела: камплектаванне фонда даведачнай літаратурай, інфармацыйная бібліяграфія, кніжныя выставы і інш.
Дакумент утрымлівае тэмы планавага задання аддзела (камплектаванне даведачнай літаратурай, абслугоўванне чытачоў даведкамі і інш.), а таксама выканаўцаў, аб'ём работы. Акрамя таго, у плане пазначана заўвага.
У загадзе акцэнтуецца ўвага на неабходнасці арганізацыі кароткатэрміновага семінару па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў, якія не маюць спецыяльнай бібліятэчнай адукацыі.
У загадзе звяртаецца ўвага на неабходнасць арганізацыі работы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў. Акрамя таго, у загадзе змешчана інфармацыя аб прэміраванні і прадстаўленні адпачынку асобным супрацоўнікам.
Дакумент разам з іншымі пытаннямі сцвярджае мерапрыемствы па стымуляванні супрацоўнікаў да атрымання спецыяльнай бібліятэчнай адукацыі і павышэння сваёй кваліфікацыі.