У загадзе змешчана інфармацыя аб неабходнасці арганізацыі кніжнай выставы, прысвечанай 15 угодкам вызвалення БССР ад белапольскай акупацыі, а таксама прымеркаванай да дня ўзнагароды БССР ордэнам Леніна.
У загадзе, які не падлягаў агалошванню, падымаецца пытанне неабходнасці стварэння асобнага сектара, у якім захоўваліся б матэрыялы "контррэвалюцыйнага характару" і доступ да якога быў бы абмежаваны.