У загадзе звяртаецца ўвага на неабходнасць арганізацыі работы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў. Акрамя таго, у загадзе змешчана інфармацыя аб прэміраванні і прадстаўленні адпачынку асобным супрацоўнікам.
У загадзе, які не падлягаў агалошванню, падымаецца пытанне неабходнасці стварэння асобнага сектара, у якім захоўваліся б матэрыялы "контррэвалюцыйнага характару" і доступ да якога быў бы абмежаваны.
Дакумент разам з іншымі пытаннямі сцвярджае мерапрыемствы па стымуляванні супрацоўнікаў да атрымання спецыяльнай бібліятэчнай адукацыі і павышэння сваёй кваліфікацыі.