У загадзе змешчана інфармацыя аб неабходнасці арганізацыі кніжнай выставы, прысвечанай 15 угодкам вызвалення БССР ад белапольскай акупацыі, а таксама прымеркаванай да дня ўзнагароды БССР ордэнам Леніна.
У загадзе закранаецца праблема парушэння працоўнай дысцыпліны супрацоўнікамі бібліятэкі і прапануюцца шляхі яе вырашэння. Сярод іншага, загад абавязвае ўвесці індывідуальныя карткі для ўліку працы супрацоўнікаў.
У загадзе, які не падлягаў агалошванню, падымаецца пытанне неабходнасці стварэння асобнага сектара, у якім захоўваліся б матэрыялы "контррэвалюцыйнага характару" і доступ да якога быў бы абмежаваны.
Загад тычыцца працоўнай дысцыпліны і ў тым ліку змяшчае патрабаванні да работы кантралёраў (супрацоўнікі, якія дзяжурылі на вахце на ўваходзе ў бібліятэку).