
Просмотр документов (6 всего)
Сортировать по:
-
Аб укамплектаванні Беларускай дзяржаўнай, абласных, гарадскіх і раённых бібліятэк БССР
У пастанове адзначаецца, што падчас нямецкай акупацыі БССР асабліваму разбурэнню падвяргаліся палітасветустановы, у прыватнасці бібліятэкі. Адпаведна, для паўнавартаснага аднаўлення іх працы СНК БССР прапануе шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх адкрыццё новых бібліятэк у райцэнтрах і сельскіх населеных пунктах, фінансаванне бібліятэк для набыцця літаратуры, арганізацыя курсаў для падрыхтоўкі бібліятэчных супрацоўнікаў і інш. -
Дакладная запіска аб неабходнасці аднаўлення работы Рэспубліканскага метадычнага кабінета палітпрасветработы
У дакладной запісцы заўважаецца, што падчас нямецка-фашысцкай акупацыі былі знішчаны палітасветустановы, іх кніжны фонд; прыводзяцца статыстычныя даныя (колькасць бібліятэк у Рэспубліцы на 1 мая 1944 г.); адзначаецца аднаўленне фондаў, разгортванне палітмасавай работы і інш. У сувязі з паступовым аднаўленнем дзейнасці палітасветустаноў прапануецца таксама і аднаўленне Рэспубліканскага метадычнага кабінета палітасветработы. -
Даведка аб становішчы палітпрасветустаноў і іх рабоце па даным на 1 сакавіка 1944 г.
У дакуменце тэзісна асвятляецца дзейнасць палітпрасветустаноў (дамоў сацкультуры, бібліятэк і хат-чытальняў) у Гомельскай, Палескай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях: вызначана іх колькасць; апісаны памяшканні, у якіх размешчаны ўстановы; распісана мастацкая самадзейнасць пры хатах-чытальнях; заўважаны асаблівасці камплектавання кніжных фондаў і інш. -
Загад № 67 па Народнаму камісарыяту асветы БССР
У загадзе змешчана інфармацыя аб неабходнасці стварэння сталай камісіі, мэта якой - вызваленне фондаў бібліятэк ад устарэлай літаратуры. Акрамя таго, дакумент утрымлівае склад камісіі, а таксама загады аб неабходнасці стварэння інструкцыі і некаторыя іншыя арганізацыйныя пытанні. -
Пастанова распарадчага пасяджэння Савета Народных Камісараў БССР "Аб рабоце Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Леніна"
У пастанове адзначаюцца праблемныя пытанні, звязаныя з функцыянаваннем Дзяржбібліятэкі. Абазначаюцца даручэнні, якія абавязаны выканаць Народны Камісарыят Асветы БССР і Дзяржаўная планавая камісія БССР, датычна працы Дзяржбібліятэкі. -
Пастанова Савета Народных Камісараў "Аб рабоце Дзяржаўнай бібліятэкі БССР ім. Леніна і Бібліяграфічнага інстытута"
Дакумент утрымлівае меры па ўдасканаленню работы Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І.Леніна і Бібіліяграфічнага інстытута.