Просмотр документов (4 всего)
Сортировать по:
-
Умовы Усебеларускага конкурсу на лепшую прафсаюзную бібліятэку
У дакуменце паведамляецца, што на падставе пастановы Сакратарыяту ЦСПСБ з мэтай узмацнення ролі кнігі ў сацбудаўніцтве Культурны сектар ЦСПСБ абвяшчае конкурс на лепшую прафсаюзную бібліятэку. Дакумент утрымлівае ўмовы ўдзелу, інфармацыю аб узнагародах пераможцам, складзе журы і інш. -
Прыкладны план работы бібліятэк на 3 месяцы з 01.02.1932 па 01.05.1932
План складаецца з трох частак. У першай (пад назвай "Унутраная работа бібліятэк") асвятляецца спецыфіка камплектавання фонду бібліятэк; выказваецца прапанова аб стварэнні камісіі па праверцы ідэалагічнага складу кніг і г. д. Другая частка ("Работа на абанента") прысвечана працы з чытачом. У ёй пералічваецца шэраг мерапрыемстваў на базе бібліятэк, накіраваных на ліквідацыю непісьменнасці сярод насельніцтва; выказваюцца прапановы аб стварэнні кніжных гурткоў, супрацоўніцтве з навуковымі арганізацыямі; пералічваюцца шляхі вырашэння праблемы запазычанасці чытачамі кніг і інш. У заключнай частцы ("Масавая работа бібліятэк") акцэнтуецца ўвага на неабходнасці арганізацыі тэматычных выстаў, гутарак, лекцый і да т. п. -
Аб папулярызацыі і прасоўванні вайсковай і асаавіяхімаўскай літаратуры
У лісце даводзіцца важнасць і неабходнасць папулярызацыі культурна-асветнымі ўстановамі, у тым ліку бібліятэкамі, вайсковай і асаавіяхімаўскай літаратуры. Прапануюцца шляхі вырашэння пастаўленай задачы. -
Аб паляпшэнні бібліятэчнай справы
У лісце паведамляецца, што бібліятэчная работа прафсаюзаў наладжана дрэнна, аднак адзначаецца, што некаторыя мясцовыя прафарганізацыі ўсё-такі маюць поспехі ў асобных галінах бібліятэчнай справы. У сувязі з гэтым культурны сектар ЦСПСБ, заўважаецца ў лісце, прапануе арганізаваць кіраўнікам асобных бібліятэк абмен вопытам са сваімі калегамі.
