У пастанове адзначаецца, што падчас нямецкай акупацыі БССР асабліваму разбурэнню падвяргаліся палітасветустановы, у прыватнасці бібліятэкі. Адпаведна, для паўнавартаснага аднаўлення іх працы СНК БССР прапануе шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх адкрыццё новых бібліятэк у райцэнтрах і сельскіх населеных пунктах, фінансаванне бібліятэк для набыцця літаратуры, арганізацыя курсаў для падрыхтоўкі бібліятэчных супрацоўнікаў і інш.
У дакладной запісцы заўважаецца, што падчас нямецка-фашысцкай акупацыі былі знішчаны палітасветустановы, іх кніжны фонд; прыводзяцца статыстычныя даныя (колькасць бібліятэк у Рэспубліцы на 1 мая 1944 г.); адзначаецца аднаўленне фондаў, разгортванне палітмасавай работы і інш. У сувязі з паступовым аднаўленнем дзейнасці палітасветустаноў прапануецца таксама і аднаўленне Рэспубліканскага метадычнага кабінета палітасветработы.