У дакуменце тэзісна асвятляецца дзейнасць палітпрасветустаноў (дамоў сацкультуры, бібліятэк і хат-чытальняў) у Гомельскай, Палескай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях: вызначана іх колькасць; апісаны памяшканні, у якіх размешчаны ўстановы; распісана мастацкая самадзейнасць пры хатах-чытальнях; заўважаны асаблівасці камплектавання кніжных фондаў і інш.