Асветлены пэўныя недахопы ў рабоце хат-чытальняў у сельскай мясцовасці, у суязі з чым прыводзіцца шэраг прапаноў па павышэнні ўзроўню і актывізацыі іх функцыянавання
Даклад, зроблены на нарадзе палітыка-асветных работнікаў Полацкай акругі раскрывае палітыка-асветніцкую работу і работу па ліквідацыі непісьменнасці ў горадзе і сельскай мясцовасці.
У дакуменце тэзісна асвятляецца дзейнасць палітпрасветустаноў (дамоў сацкультуры, бібліятэк і хат-чытальняў) у Гомельскай, Палескай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях: вызначана іх колькасць; апісаны памяшканні, у якіх размешчаны ўстановы; распісана мастацкая самадзейнасць пры хатах-чытальнях; заўважаны асаблівасці камплектавання кніжных фондаў і інш.
Дакумент утрымлівае сціслую справаздачу аб Усебеларускіх шасцітыднёвых курсах перападрыхтоўкі вясковых палітасветных працаўнікоў у ліпені-жніўні 1927 г. Падаецца інфармацыя аб значымасці такога навучання, аб тэматычным змесце і форме арганізацыі заняткаў, недахопах і атрыманых станоўчых выніках навучання.