Дакумент утрымлівае 51 населены пункт Барысаўскай акругі, у якім функцыянуе палітыка-асветная ўстанова. Адзначаецца яе назва, мова, на якой вядзецца праца, і час існавання.
Падаецца статыстычная інфармацыя па выніках функцыянавання сеткі палітыка-асветных устаноў у 1925-1926 навучальным годзе. Разглядаюцца асноўныя метады працы ў хатах-чытальнях, кваліфікацыя і стаж супрацоўнікаў палітасветных устаноў, іх забяспечанасць літаратурай і інш.