Дакумент раскрывае асноўныя вынікі праведзеных у Віцебску пры Савпартшколе курсаў па перападрыхтоўцы загадчыкаў хат-чытальняў. Падаецца інфармацыя аб колькасці і складзе слухачоў, тэматыцы заняткаў, недахопах і станоўчых выніках навучання.
Справаздача суправаджаецца вучэбным планам курсаў.
Дакумент утрымлівае падрабязную інфармацыю аб выніках праведзеных у ліпені-жніўні 1927 года курсаў па перападрыхтоўцы загадчыкаў хат-чытальняў, праблемных момантах, якія ўзніклі падчас арганізацыі і правядзення заняткаў.