У пастанове адзначаюцца праблемныя пытанні, звязаныя з функцыянаваннем Дзяржбібліятэкі. Абазначаюцца даручэнні, якія абавязаны выканаць Народны Камісарыят Асветы БССР і Дзяржаўная планавая камісія БССР, датычна працы Дзяржбібліятэкі.
Дакумент узгадняе рэарганізацыю Дзяржаўнай бібліятэкі ў Дзяржаўную бібліятэку і Бібліяграфічны інстытут, ставіць перад ёй задачы па ўдасканаленню і павышэнню эфектыўнасці работы.
Дакумент раскрывае змест асноўных тыпаў устаноў, прыналежных да Галоўпалітасветы Беларусі, штатны расклад кожнага тыпа ўстановы і каштарысныя дапушчэнні выдаткаў на іх утрыманне па мясцоваму бюджэту.