
Просмотр документов (850 всего)
Сортировать по:
-
Даклад Слуцкага акруговага палітыка-асветнага аддзела аб рабоце за кастрычнік-снежань 1925 г.
Прааналізавана работа бібліятэк і хат-чытальняў Слуцкай акругі ў кастрычніку-снежні 1925 г. -
Дакладная запіска аб выніках абследавання стану палітыка-асветнай работы ў Гарадзецкім раёне Бабруйскай акругі
У дакуменце сабраны вынікі абследавання палітыка-асветных устаноў Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі з 2 па 11 снежня 1926 г.Метки Крумінь -
Дакладная запіска аб выніках абследавання стану палітыка-асветнай работы ў Глускім раёне Бабруйскай акругі
У дакуменце сабраны вынікі абследавання палітыка-асветных устаноў Глускага раёна Бабруйскай акругі з 4 па 16 студзеня 1927 г.Метки Крумінь -
Дакладная запіска аб нацыянальным складзе палітыка-асветных устаноў Полацкай акругі
Дакумент утрымлівае колькасную інфармацыю аб нацыянальным складзе палітыка-асветных устаноў Полацкай акругі, разглядаецца праблема пераходу працы ў хатах-чытальнях на беларускую мову. -
Дакладная запіска аб неабходнасці аднаўлення работы Рэспубліканскага метадычнага кабінета палітпрасветработы
У дакладной запісцы заўважаецца, што падчас нямецка-фашысцкай акупацыі былі знішчаны палітасветустановы, іх кніжны фонд; прыводзяцца статыстычныя даныя (колькасць бібліятэк у Рэспубліцы на 1 мая 1944 г.); адзначаецца аднаўленне фондаў, разгортванне палітмасавай работы і інш. У сувязі з паступовым аднаўленнем дзейнасці палітасветустаноў прапануецца таксама і аднаўленне Рэспубліканскага метадычнага кабінета палітасветработы. -
Дакладная запіска Віцебскага акруговага Выканаўчага камітэта аб адкрыцці Віцебскага аддзялення Дзяржаўнай бібліятэкі
Дакумент утрымлівае просьбу зацвердзіць праект Камісарыята асветы аб адкрыцці ў Віцебску аддзялення Дзяржаўнай бібліятэкі -
Дакладная запіска загадчыка Аршанскага акруговага палітыка-асветнага аддзела ў Галоўны палітыка-асветны камітэт Народнага камісарыята асветы БССР аб акруговым бібліятэчным аб'яднанні
Дакумент утрымлівае падцверджанне існавання бібліятэчнага аб'яднання ў Аршанскай акрузе. Канстатуецца факт, што працу гэтага аб'яднання нельга назваць здавальняючай. -
Дакладная запіска загадчыка Бабруйскага акруговага палітыка-асветнага аддзела Багаслаўскага ў Галоўны палітыка-асветны камітэт Народнага камісарыята асветы БССР аб бібліятэчным аб'яднанні г. Бабруйска
Дакумент утрымлівае інфармацыю аб рабоце і асноўных недахопах бібліятэчнага аб'яднання, створанага ў Бабруйску. Да дакумента дадаецца пратакол Агульнага сходу бібліятэчнага аб'яднання -
Дакладная запіска загадчыка Барысаўскага акруговага палітыка-асветнага аддзела ў Галоўны палітыка-асветны камітэт Народнага камісарыята асветы БССР аб акруговым бібліятэчным аб'яднанні
Дакумент утрымлівае просьбу да Галоўнага палітыка-асветнага камітэта Народнага камісарыята асветы БССР даслаць праграму для работы акруговага бібліятэчнага аб'яднання