Дакумент утрымлівае парады і рэкамендацыі Акруговай нарады палітпрасветпрацаўнікоў, зробленыя на падставе агучаных дакладаў Вульскага раённага палітыкаасветнага камітэта і загадчыка Вульскага народнага дому аб рабоце за 1925-1926 гг.
У дакуменце адлюстраваны разгледжаныя на нарадзе пытанні аб рабоце палітыка-асветных устаноў, у тым ліку хат-чытальняў і народных дамоў Полацкай акругі, а таксама абмеркаванні існуючых у гэтай сферы праблем.
Інспектар Хвасцюк паведамляе вынікі свайго ўдзелу ў акруговай палітыка-асветнай канферэнцыі вясковых палітасветпрацаўнікоў, а таксама агляду работы Полацкага акруговага палітыка-асветнага камітэту і асобных палітыка-асветных устаноў, у тым ліку народных дамоў, хат-чытальняў і бібліятэк.
Дакумент утрымлівае інфармацыю аб выніках агляду працы наступных палітыкаасветных устаноў Дрысенскага раёна: народнага дому, біблятэкі, Жоўнянскай хаты-чытальні, школы, Белькаўшчынскай школы і створанага пры ёй пункта па ліквідацыі непісьменнасці, вячэрняй школы рабочай моладзі ў мястэчку Дрыса і школы ўзвашанага тыпу. Адзначаны дасягненні і недахопы ў іх рабоце, зроблены пэўныя вынікі.
Даклад, зроблены на нарадзе палітыка-асветных работнікаў Полацкай акругі раскрывае палітыка-асветніцкую работу і работу па ліквідацыі непісьменнасці ў горадзе і сельскай мясцовасці.