Дакумент раскрывае асноўныя вынікі праведзеных Віцебскіх і Магілёўскіх курсаў па перападрыхтоўцы загадчыкаў хат-чытальняў у 1926 г. Падаецца інфармацыя аб колькасці і складзе слухачоў, тэматыцы заняткаў, недахопах і станоўчых выніках навучання.
Дакумент утрымлівае падрабязную інфармацыю аб выніках праведзеных у ліпені-жніўні 1927 года курсаў па перападрыхтоўцы загадчыкаў хат-чытальняў, праблемных момантах, якія ўзніклі падчас арганізацыі і правядзення заняткаў.
Спіс падаецца ў выглядзе табліцы. Па кожнай установе інфармацыя раскрыта па наступных крытэрыях: назва, раён, паштовы адрас, сродкі, выдзеленыя на ўтрыманне кожнай установы на 1925-1926 гг., мова, на якой працуе ўстанова.