
Просмотр документов (764 всего)
Сортировать по:
-
Справаздача Магілёўскага акруговага палітыка-асветнага аддзела аб рабоце культурна-асветных устаноў Магілёўскай акругі
Дакумент утрымлівае інфармацыю аб дзейнасці клубаў, хат-чытальняў, народных дамоў, бібліятэк і чырвоных куткоў у зімовы перыяд 1928/1929 гг. Падаецца ўзровень матэрыяльна-тэхнічнай забяспечанасці ўстаноў, адлюстроўваецца праца арганізаваных пры хатах-чытальнях гурткоў, даведачных сталоў і дабраахвотных арганізацый. -
Справаздача Магілёўскага палітыка-асветнага тэхнікума за 1928-1929 навучальны год
Гадавая справаздача аб рабоце Магілёўскага палітыка-асветнага тэхнікума ўтрымлівае статыстычную інфармацыю аб дзейнасці бібліятэкі навучальнай установы.Метки Капаевіч -
Сетка палітыка-асветных устаноў Магілёўскай акругі ў 1927-1928 і 1928-1929 навучальных гадах
Дакумент утымлівае статыстычныя звесткі аб палітасветных установах Магілёўскай акругі: хаты-чытальні, дамы селяніна, народныя дамы, дамы асветы, клубы, бібліятэкі, школы і г.д.Метки Бурдзілава -
Службовае пісьмо аб асноўных накірунках дзейнасці і складзе навуковых супрацоўнікаў Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі БССР ім. У.І.Леніна
У дакуменце падаецца інфармацыя аб накірунках работы бібліятэкі як асноўнай кніжнай базы для практычна-навуковай і інфармацыйнай работы з улікам патрэб савецкага будаўніцтва.Метки Сіманоўскі І.Б. -
Загад № 67 аб перадачы Дзяржаўнай бібліятэцы БССР ім. У.І. Леніна будынкаў на Мараінскай вуліцы
У загадзе адлюстраваны тэрмін і ўмовы перадачы будынкаў і асобных памяшканняў ва ўладанне Дзяржаўнай бібліятэцы БССР ім. У.І. Леніна -
Пісьмо аб перадачы ў распараджэнне бібліятэкі другога будынку на Мар’янаўскай вуліцы
І.Б. Сіманоўскі ў пісьме звяртае ўвагу на неабходнасць паскорыць працэс перадачы ва ўладанне Дзяржаўнай бібліятэцы БССР ім. У.І. Леніна другога будынку на Мар’янаўскай вуліцы. -
Выпіска з пратаколу №32 пасяджэння калегіі аб папаўненні кніжнага фонду Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі за кошт дублетных выданняў Ленінскай бібліятэкі
Дакумент утрымлівае рашэнне аб неабходнасці заключэння дамовы з Ленінскай бібліятэкай на выкарыстанне яе дублетных фондаў і выдзялення для гэтага неабходных фінансавых сродкаў. -
Выпіска з пратакола пасяджэння Прэзідыума камітэта па хімізацыі народнай гаспадаркі аб набыцці бібліятэкі т. Каласоўскага для Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі
Дакумент раскрывае пытанне падтрымання хадатайніцтва Народнага камісарыяту асветы БССР і дырэктара Беларускай Дзяржаўнай бібліятэкі І.Б. Сіманоўскага на набыццё хімічнай бібліятэкі прафесара Ленінградскага універсітэта т.Каласоўскага для ўкамлплектавання хімічнага аддзелу Джяржаўнай бібліятэкі. -
Сетка палітыка-асветных устаноў нешкольнага тыпу Лепельскага раёна Барысаўскай акругі на 1929-1930 і 1930-1931 навучальныя гады
Падаецца колькасная інфармацыя аб установах і іх супрацоўніках. -
Анкета выбарачнага абследавання хаты-чытальні вёскі Азярыцкая Слабада Смалявіцкага раёна Мінскай акругі
Анкета складаецца з шаснаццаці пунктаў, якія раскрываюць агульную інфармацыю аб хаце-чытальне і даныя па яе функцыянаванню.