Прадстаўлены статыстычныя і параўнальныя даныя аб колькасці хат-чытален і народных дамоў у Бабруйскай, Барысаўскай, Віцебскай, Калінінскай, Мінскай, Магілёўскай, Мазырскай, Аршанскай, Полацкай, Слуцкай акругах, іх колькасці на аднаго жыхара адпаведнай мясцовасці, сярэдняй іх наведвальнасці, колькасці арганізаваных там лекцый і гурткоў
Пералічаны віды дзяржаўных устаноў, накіраваных на палітасветніцкую дзейнасць і ліквідацыю мала (альбо не-)пісьменнасці, даводзіцца і тлумачыцца план адкрыцця новых пунктаў палітасветработы, размяркоўваецца бюджэт на іх утрыманне
Абгрунтавана неабходнасць больш актыўнага ўдзелу сялянак у функцыянаванні хат-чытален, падаецца шэраг магчымых варыянтаў дапамогі - ад гаспадарча-бытавых да арганізацыйна-метадычных
Асветлены пэўныя недахопы ў рабоце хат-чытальняў у сельскай мясцовасці, у суязі з чым прыводзіцца шэраг прапаноў па павышэнні ўзроўню і актывізацыі іх функцыянавання
Пералічаны дасягненні і недахопы палітпрасветпрацы на вёсцы па Барысаўскай акрузе, прыводзіцца рад абавязковых для выкананння мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне палітасветпрацы ў вёсках Барысаўскай акругі, дзе вялікая роля адводзіцца бібліятэчнай рабоце: пашырэнне сеткі хат-чытален, арганізацыя бібліятэк-вандровак, кніганош, калектыўтых чытанняў і г.д.