Спіс падаецца ў выглядзе табліцы. Па кожнай установе інфармацыя раскрыта па наступных крытэрыях: назва, раён, адрас, сродкі, выдзеленыя на ўтрыманне ўстановы на 1925-1926 гг., а таксама адзначаецца на якой мове працуе.
Дакумент утрымлівае 51 населены пункт Барысаўскай акругі, у якім функцыянуе палітыка-асветная ўстанова. Адзначаецца яе назва, мова, на якой вядзецца праца, і час існавання.
Дакумент утрымлівае спіс палітыка-асветных устаноў дванаццаці раёнаў Бабруйскай акругі. Падаецца прозвішча, узрост, прафесійны стаж, адукацыя, партыйны стан супрацоўнікаў бібліятэк.